Па сведках міліцыянтаў, улетку 2020 года хлопец пакідаў у мясцовым чаце паведамленні з парадамі «збірацца па кучках у кожным раёне, а потым натоўпам у цэнтр», а аўтамабілістам – «кідаць машыны на дарозе» на цэнтральных вуліцах.
Вызвалены ў траўні 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 13.04.2022:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
19 лістапада 2021 года Вадзіма знялі з цягніка Масква-Гродна ў Оршы. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродне каля ўніверсама "Брэст".
01.12. 2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
З самага пачатку судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму інфармацыі па справе няшмат. Абвінавачаны летась у сацыяльных сетках пакінуў каментар, які абразіў супрацоўніка міліцыі з Ганцавіч.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года.
Вырак суда 19.01.2022:
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Была затрымана 19 студзеня 2022 года на працоўным месцы па крымінальным артыкуле. Год таму Людміла была сведкам па іншай крымінальнай справе, у межах якой у яе праводзіў дома ператрус ГУБАЗіК.
Дома ў Людмілы засталося малое дзіця.
Вырак суда 31.05.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
праваабаронца з Маладзечна. Ён быў затрыманы 17 снежня 2021 года і тры разы запар арыштаваны па 15 сутак за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Да гэтага часу ён знаходзіцца ў зняволенні больш за 30 сутак. Вызвалены пасля 60 сутак адміністрацыйнага арышту.
П энсіянер, былы сельскі дэпутат. З ператрусам да мужчыны прыйшлі яшчэ 6 студзеня. Следчыя шукалі "экстрэмізм і сімволіку", але ў выніку нічога не знайшлі. У пастанове на ператрус было ўказана, што Віцікаў "бесстароння" выказаўся пра Усебеларускі народны сход» .
Вырак суда 07.06.2022:
8 месяцаў пазбаўлення волі. Вызвалены 28 чэрвеня 2022 года па заканчэнні тэрміну пакарання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.