Зміцер быў затрыманы 15 жніўня 2020 года і асуджаны за пагрозы ў адрас падпалкоўніка міліцыі, а таксама за падпал яго гаспадарчай пабудовы.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.
Уладзіслаў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
22 жніўня 2021 года Уладзіслаў уцёк з папраўчай установы і пакінуў Беларусь.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Наталлю, грамадзянку Беларусі і Швейцарыі, затрымалі 19 верасня 2020 года падчас жаночага маршу — акцыі пратэсту ў Менску. Пры затрыманні яна паспрабавала вызваліцца і сарвала балаклаву з супрацоўніка АМАПа. У выніку ёй прад'явілі крымінальнае абвінавачанне і асудзілі за "супраціўленне супрацоўніку міліцыі".
У верасні 2021 года суд змяніў для Наталлі рэжым утрымання на турэмны.
Яна была вызвалена 18 лютага 2022 года дзякуючы дыпламатычным намаганням улад Швейцарыі.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Андрэй быў затрыманы за тое, што 7 жніўня 2020 года ехаў на веласіпедзе крыху ззаду калоны веласіпедыстаў — удзельнікаў пратэстнага велапрабегу. Па версіі следства, ён парушыў правілы дарожнага руху: яго ровар не быў абсталяваны люстэркам задняга віду і гукавым сігналам. Супрацоўнікі ДАІ запатрабавалі, каб ён спыніўся, але Андрэй не адрэагаваў, аб'ехаў міліцыянера і працягнуў рух, спрабуючы ўцячы. У выніку яго асудзілі за тое, што ён нібыта аказаў супраціўленне супрацоўніку міліцыі.
27 жніўня 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Завадчане
- Спартсмены
Яўген быў затрыманы і асуджаны за сутычку з міліцыяй падчас акцыі пратэсту, якая прайшла ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Барысаве супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах.
У 2021 годзе яго перавялі на турэмны рэжым, а ў 2023 годзе ён быў паўторна асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачанне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй.
Па падліках праваабаронцаў, Яўген быў вызвалены ў пачатку лютага 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, бо ў студзені над ім быў устаноўлены прэвентыўны нагляд.
Уладзіслаў быў асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам АМАПа падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. Ён знаходзіўся побач з некалькімі дзясяткамі гараджан, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню ўдзельнікаў мірнага сходу.
09.07.2023 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Павел быў затрыманы ў верасні 2020 года і асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам АМАПа падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. Ён знаходзіўся побач з некалькімі дзясяткамі гараджан, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню ўдзельнікаў мірнага сходу.
У чэрвені 2022 года Павел быў асуджаны паўторна за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», і да ягонага тэрміну быў дададзены яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, па сфабрыкаваных абвінавачаннях.
28 лютага 2024 года ён быў вызвалены пасля поўнага адбыцця пакарання, прызначанага судом.
У снежні 2024 года стала вядома, што Павел зноў затрыманы .
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксандр — грамадскі і культурны дзеяч, краязнаўца. Ён арганізаваў мастацкі пленэр, курсы беларускай мовы "Мова нанова" і ўсталяваў помнік паўстанцам Кастуся Каліноўскага. Быў затрыманы па крымінальнай справе, звязанай з Ашмянскай мытняй, і асуджаны па надуманых абвінавачваннях за сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён належаў да групы з чатырох супрацоўнікаў мытні, якія не прызналі сваю віну.
Вызвалены ў сакавіку 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Ілля быў затрыманы ў сакавіку 2016 года ў межах крымінальнай справы, распачатай у 2014 годзе пасля сутыкнення паміж прыхільнікамі двух мінскіх футбольных клубаў — «ультраправымі» фанатамі «Тарпеда» і «антыфашыстамі», якія хварэюць за «Партызан». Спачатку справу закрылі, але амаль праз паўтара года, у лютым 2016, яго зноў аднавілі. Падчас следстваў у СІЗА Ілля ўвесь час падвяргаўся псіхалагічнаму і фізічнаму ціску, а сама справа была пабудавана на паказаннях, атрыманых пад прамым ціскам і пагрозамі з боку супрацоўнікаў МУС. Пагрозы паступалі не толькі ў адрас фігурантаў справы, але і іх сем'яў, у тым ліку цяжарнай на той момант жонкі Іллі. Яго асудзілі за «злоснае хуліганства» і «кіраўніцтва незарэгістраванай арганізацыяй».
29 снежня 2022 года быў вызвалены ў адпаведнасці з законам аб амністыі ад 8 снежня 2022 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Іван быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсуда ў Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 3, 5 гадоў. У лютым 2021 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым да канца тэрміна.
Быў вызвалены 29 студзеня 2022 года па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Згодна з дакументам, выдадзеным пры вызваленні, тэрмін яго зняволення быў скарочаны на 1 год у рамках амністыі ад 15 мая 2020 года. Пакінутая частка тэрміна ўлічвалася па схеме: 1,5 дня ў СІЗА за 1 дзень у калоніі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Мікіта быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсудзя ў Мінску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 4 год. У маі 2020 года Мікіту перавялі на турэмны рэжым.
У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У сакавіку 2023 году яго зноў перавялі на турэмны рэжым.
На працягу ўсяго зняволення да Мікіты ўвесь час ужываецца ціск. Ён часта трапляе ў ШІЗА, дзе ўтрымліваецца ў ізаляцыі на працягу дзясяткаў дзён. Яго пазбаўляюць спатканняў з роднымі, абмяжоўваюць перапіску і канфіскоўваюць асабістыя рэчы. У адказ на цяжкія ўмовы ўтрымання Мікіта пратэстуе галадоўкамі і адмовай ад выканання патрабаванняў адміністрацыі. Ён таксама рэгулярна падвяргаецца спагнанням за дробныя парушэнні, такія як адмова прыбіраць дворык ці за міжкамерную сувязь.
За тры месяцы да вызвалення, у лютым 2025 года, у дачыненні да Мікіты прайшло чарговае судовае паседжанне па артыкуле аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», па выніках якога яго прысудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.
Да снежня 2024 года Мікіта сумарна правёў у ШІЗА 568 сутак, з іх 2 месяцы бесперапыннай ізаляцыі.
На пачатак снежня 2025 года Мікіта правёў 648 сутак у ШІЗА.
Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Упершыню Андрэя затрымалі ўвечары 9 жніўня 2020 года, калі ён умяшаўся, каб абараніць пажылога мужчыну, якога збівала група людзей у балаклавах на вуліцы Салігорска. Яго збілі і арыштавалі, прысудзіўшы 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу, які пачаўся толькі праз дзве гадзіны пасля затрымання і ў іншым раёне.
У снежні 2020 года Андрэй далучыўся да стачачнага камітэта "Беларуськалія", дзе працаваў электраслесарам. Пазней, з-за пагрозы арышту, Андрэй з'ехаў у Расію, але быў затрыманы на запыт беларускіх уладаў, якія абвінавачвалі яго ў прымяненні гвалту да міліцыі, з мэтай экстрадыцыі.
24 чэрвеня 2021 года, па заканчэнні лімітавага тэрміну ўтрымання пад вартай па гэтым абвінавачанні, яго вызвалілі.
У 2024 годзе супраць Андрэя пачалося завочнае судаводства, і ён быў асуджаны за "гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Спартсмены
Аляксей — беларускі баец ММА, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, заслужаны майстар спорту Беларусі. Ён быў затрыманы 10 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Маладзечна. Пасля двух тыдняў у РАУС і СІЗА яго адпусцілі пад хатні арышт. Калі Аляксей не з'явіўся на першае судовае паседжанне 19 лістапада 2020 года, яго абвясцілі ў вышук.
У студзені 2021 года яго затрымалі ў Маскве і праз паўгода экстрадавалі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека. Аляксей быў асуджаны па абвінавачанні ў супраціве супрацоўнікам міліцыі.
28 снежня 2022 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
Андрэй быў затрыманы ў Маскве ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах.
Ён быў вызвалены 10 студзеня 2022 года ў сувязі з заканчэннем гранічнага тэрміну ўтрымання пад вартай - 12 месяцаў па законах Расіі.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Яўген быў затрыманы ў Маскве па абвінавачанні ў супраціве міліцыі падчас жнівеньскіх пратэстаў 2020 года ў Брэсце і ўзяты пад варту.
Вызвалены 30 ліпеня 2021 года.
