Вольга была затрымана ў лістападзе 2020 года і асуджана за выраб шасці роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", якія былі размешчаны на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, а затым сфатаграфаваны і распаўсюджаны ў сетцы.
Вызвалена 4 лютага 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Актывістка, праваабаронца і валанцёрка Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” была затрымана 21 студзеня 2021 года ў аэрапорце. Пазней яе асудзілі за "арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
24 верасня 2022 года Таццяна была вызвалена па памілаванні, правёўшы ў зняволенні 1 год і 8 месяцаў.
Галіна была затрыманая 10 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якую ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Падчас следства Галіне ўвесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымлівала адказаў, а таксама падвяргалася жорсткім умовам утрымання ў карцэры, што некалькі разоў прыводзіла да страты прытомнасці. Была асуджана за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму" і "замах на захоп улады".
Увесну 2024 года з Галіны і двух іншых фігурантаў "справы" спагналі кампенсацыю за пашкоджанне маёмасці міліцыянтаў на суму больш за 40 тысяч рублёў.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Галіна Дзербыш.
Ірына была затрымана 1 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якога ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Ірына была асуджаная за «незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй» і «ўкрывальніцтва цяжкага злачынства». У сакавіку 2023 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю па справе, адмяніўшы абвінавачанне па артыкуле 405 КК РБ і скараціўшы яе тэрмін зняволення на адзін месяц.
Была вызвалена па памілаванні ў верасні 2024 года.
Сяброўка сям'і кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і каардынатар яго ініцыятыўнай групы па адным з раёнаў горада Менска была затрымана 11 чэрвеня 2020 года па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
12 кастрычніка 2021 года меру стрымання для Святланы змянілі на падпіску аб нявыездзе.
Ганна, валанцёрка тэлеграм-канала "Кіроўцы 97%", была затрымана 28 кастрычніка 2020 года і асуджана за "заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
Вызвалена 25 лістапада 2022 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Экс-тэлежурналістка Белтэлерадыёкампаніі і сябра Каардынацыйнай рады, Ксенія была затрыманая 22 снежня 2020 года па справе «Прэс-клуба» па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
На рахунак Следчага камітэта было пералічана амаль 110 тысяч рублёў у якасці забеспячэння магчымай кампенсацыі ўрону, які нібыта быў нанесены фігурантамі «справы». Справа была закрытая, аднак пазней супраць Ксеніі была ўзбуджаная новая крымінальная справа, і яе абвінавацілі ў «змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Вызвалена 20 жніўня 2024 года на падставе памілавання.
Ала, праграмны дырэктар «Прэс-клуба Беларусь», была затрымана 22 снежня 2020 года па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
На рахунак Следчага камітэта было пералічана амаль 110 тысяч рублёў у якасці забеспячэння кампенсацыі магчымай шкоды, якую нібыта нанеслі фігуранты «справы».
Вызвалена 19 жніўня 2021 года на падставе памілавання.
Юлія — журналістка і заснавальница «Прэс-Клуба». З 1995 па 2010 год была галоўным рэдактарам «Камсамольскай праўды» і «Еўрапейскага радыё для Беларусі». З 2011 года кіруе офісам «Беларусь у фокусе» у Варшаве.
22 снежня 2020 года яе затрымалі ў аэрапорце па абвінавачванні ў ухіленні ад выплаты падаткаў.
На рахунок Следчага камітэта было пералічана амаль 110 тысяч рублёў у якасці забеспячэння аднаўлення магчымай шкоды, якую нібыта нанеслі фігуранты «справы».
Вызвалена 19 жніўня 2021 года на падставе памілавання.
У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года Аляксандру затрымалі ў Менску. Яна выйшла на вуліцу, каб аказаць дапамогу людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў, але сутыкнулася з абстрэлам і масавымі затрыманнямі. Аляксандра правяла тры дні ў ізалятары на Акрэсціна, дзе падвергнулася катаванням, уключаючы збіццё і пагрозы сэксуальнага гвалту. Пасля гэтага яе адпусцілі, але ўжо 16 кастрычніка 2020 года зноў арыштавалі ў межах крымінальнай справы, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў была затрымана 12 лістапада 2020 года і асуджана за "ўдзел у масавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Алана, член асноўнага складу Каардынацыйнай рады, удзельніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і актывістка "Маладзёжнага блока", была затрымана 12 лістапада 2020 года. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Былая студэнтка БНТУ, выключаная падчас восеньскіх пратэстаў у Беларусі, была затрыманая 12 лістапада 2020 года і асуджаная за «ўдзел у масавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.