Яго прызналі вінаватым у тым, што 4 лютага 2021 года ён абразіў суддзю Маладзечанскага раёна Барэйку, калі той вёў працэс па арт. 305 і арт. 174 КК, падчас якога абвінавачаны судзіўся са сваёй суседкай па дачы. Мікалай Антановіч вымавіў у адрас суддзі: «Сядзіць нейкі малады хлыш».
Жонка Пятра Зіневіча, які быў асуджаны на 2 гады хіміі з накіраваннем. На думку абвінавачання, абразіла прадстаўніка ўлады. Ірына напісала фразу пад яго фота "няхай гэты ўпір адкажа за ўсіх, каго нявінна асудзілі", таму што ён ілжэсведчыў па адміністрацыйных справах, у тым ліку па яе справе. Акрамя абмежавання волі на 2 гады ("хатняя хімія") Ірыне прысудзілі выплаціць 1000 руб маральнай шкоды. Сям'я выхоўвае 2-х непаўналетніх дзяцей.
Адбыла 32 сутак з 25 траўня па 26 чэрвеня ў ІЧУ г. Баранавічы па надуманым абвінавачанні ў парушэнні рэжыму пакарання. Акрамя таго быў выстаўлены штраф за рэпост у сацсетках дзіцячай казкі ад Маляваныча - 740 руб. , за ўтрыманне ў ІЧУ выстаўлены рахунак на 592 рублі. Праверка сацсетак была вынікам замовы супрацоўніка ГАУС г. Баранавічы.
14.07.2023 у Ірыны скончыўся тэрмін пакарання.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")</ p>
Суд вырашыў, што ў размешчаных Яршовых улётках ён абгаварыў спартовага трэнера Юрыя Рыбака:
«Паважаныя жыхары! У нашым доме пражывае адзін з ланцужных сабак рэжыму, Рыбак Юры Якаўлевіч. Бандыт аказвае ціск на спартоўцаў, якія адважыліся казаць праўду аб гвалце і беззаконні, якія запанавалі ў нашай краіне».
Згодна з абвінавачаннем, Дзмітры Лекамцаў у стане алкагольнага ап'янення ўвечары 16 жніўня 2020 года адправіў смс-паведамленні супрацоўніку Рагачоўскага РАУС, начальніку ІЧУ горада Сяргею Сямёнаву, у тэксце якіх меліся прыкметы вербальнай агрэсіі ў форме пагрозы ў адрас міліцыянера і яго блізкіх. выкананнем ім службовых абавязкаў.
Наталлю прызналі вінаватай у тым, што ў тэлеграм-канале яна пракаментавала дзеянні лейтэнанта міліцыі са службы ДАІ з Камянца (Брэсцкая вобласць) Міхалачкіна. Падчас следства Андропава расказала, што пакінула каментар з-за таго, што бацька Міхалачкіна працуе ў школе і выгадна выхаваў сына.
Таццяну затрымалі 19 студзеня 2021 года. Праз тры дні яе адпусцілі, а трэцяга чэрвеня затрымалі зноў. З таго моманту і да суда яна знаходзілася пад вартай.
Згодна з абвінавачаннем, Таццяна Мініна ў перыяд з чацвёртага лістапада па 22 снежня 2020 года размясціла абразлівыя каментары ў дачыненні да пацярпелых у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Пацярпелымі па справе былі прызнаныя 14 чалавек: супрацоўнікі сілавых ведамстваў Мароз, Барысік, Піцякоў, Лагуноў, Стрывец, Грыб, Алёкса, Івошка, Еўлаш, Марчанка, Гарагляд, Маліноўскі, Шашко і суддзя Юлія Крепская. Першыя пяць пацярпелых прыйшлі на разгляд, астатнія не з'явіліся і падалі заяву аб разглядзе справы ў іх адсутнасць.
Згодна з версіяй абвінавачання, Алеся Ашмарына 14 студзеня і 26 студзеня ў тэлеграм-канале «Барановіч-Паўднёвы_чат» пад фатаграфіяй мясцовага начальніка ГАУС Аляксея Гетмана пакінула каментары: «Лжэсведчыць па многіх адміністрацыйных справах у дачыненні да мірных дэманстрантаў г. Баранавічы» і «Шкада мне яго, такі малады, а ўжо самы вядомы фашыст у г. Баранавічы. Затое сядзець зможа даўжэй, шмат гадоў жыцця наперадзе. Гэтыя каментарыі баранавіцкія следчыя кваліфікавалі як паклёп і абразу прадстаўніка ўлады. Грамадзянка Расіі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.