Сяргей, памочнік кіраўніка адной са сталічных арганізацый, быў затрыманы ў верасні 2020 года ў сябе дома за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў і гвалту супраць мірных грамадзян, якая праходзіла 11 жніўня 2020 года ў Менску. Яго асудзілі за "ўдзел у масавых беспарадках", а таксама па артыкуле, звязаным з наркотыкамі.
м
7 верасьня 2020 года яго затрымалі па месцы жыхарства. Згодна з пратаколам агляду, у момант затрымання ён знаходзіўся ў стане, выкліканым спажываннем псіхатропных рэчываў, у яго арганізме быў выяўлены мефедрон. Падчас вобыску ў кватэры праваахоўнікі знайшлі парашкападобнае рэчыва. Пазней следчыя прыйшлі да высновы, што Сікорскі таксама збыў такое рэчыва 46-гадовай жыхарцы Магілёва.
Падчас спрэчак бакоў дзяржабвінаваўца запытаў суд прысудзіць Сікорскаму:
Па частцы 1 артыкула 328 КК - 2 гады пазбаўлення волі;
Па частцы 3 артыкула 328 КК - 7 гадоў пазбаўлення волі і 300 базавых велічынь штрафу. Шляхам складання пакаранняў па дзвюх частках артыкула 328 разам прысудзіць 7 гадоў пазбаўлення волі;
Па частцы 2 артыкула 293 КК - 5 гадоў пазбаўлення волі.
Выніковае пакаранне -9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і 300 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.