Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 137 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 331 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 36760 рублёў штрафаў і не менш як 20 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. У кастрычніку 2017 года судзіла журналістаў "Белсат". У чэрвені 2018 года аштрафавала журналістку "Белсат" Кацярыну Андрэеву. У траўні 2020 года суд прысудзіў 10 сутак адміністрацыйнага арышту актывісту Пятру Маркелаву. У чэрвені 2020 года асудзіла Паўла Севярынца. У ліпені 2020 года, прысудзіла актывісту Рашэтнікаву Сяргею 10 сутак адміністрацыйнага арышту, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 14 ліпеня 2020 года.
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 137 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 331 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 36760 рублёў штрафаў і не менш як 20 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. У кастрычніку 2017 года судзіла журналістаў "Белсат". У чэрвені 2018 года аштрафавала журналістку "Белсат" Кацярыну Андрэеву. У траўні 2020 года суд прысудзіў 10 сутак адміністрацыйнага арышту актывісту Пятру Маркелаву. У чэрвені 2020 года асудзіла Паўла Севярынца. У ліпені 2020 года, прысудзіла актывісту Рашэтнікаву Сяргею 10 сутак адміністрацыйнага арышту, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 14 ліпеня 2020 года.
У пачатку кастрычніка 2022 г. у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі. У тым ліку і Віктара . У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".
Былы супрацоўнік БелЗЭБ банка.
14.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
У снежні 2024 года выйшаў па памілаванні.
Вырак суда 12.06.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У пачатку верасня тэлеграм-канал валанцёрскай ініцыятывы "Спісы затрыманых" апублікаваў інфармацыю аб затрыманні цэлай сям'і: Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў.
У кватэру Яна ўварваўся спецназ. Падчас затрымання сілавікі стрэлам з аўтамата паранілі сабаку, які пачаў на іх брахаць.
Месяц Ян знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яго катавалі, і ён ня мог хадзіць. У сюжэтах на БТ Яна паказалі як найміта, які збіраўся ехаць ва Украіну. Вядома, што на судзе Ян сваю віну не прызнаў. Адзін са сведкаў на судзе заявіў, што "на яго аказвалі ціск, і ён падпісваў усё, што скажуць". У якасці доказаў віны Яна следства агучвала ягоныя прыватныя перапіскі з жонкай, а таксама з сябрамі, якія, па версіі следства, служаць ва Украіне ў палку Каліноўскага.
Ян працаваў інкасатарам у "Белгазпрамбанку".
У сакавіку 2024 года і ў красавіку 2025 года Яну двойчы асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і ў суме дадалі яшчэ 1 год пазбаўлення волі да ўжо існуючага прысуду.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вядомы беларускі музыка. Гуляў у гуртах «Крамбамбуля», ZET, Pomidor/off і Hasta la Fillsta.
Асуджаны за "паклёп" і "абразу".
У канцы кастрычніка 2022 года стала вядома , што супраць Уладзіслава распачалі новую крымінальную справу.
Як сцвярджаецца ў абвінавачанні, Плюшчаў рабіў рэпосты ў Тэлеграм-чат "Пружаны - гэта не ваш горад" з "экстрэмісцкіх" каналаў. А таксама нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і размяшчаў інфармацыю, якая змяшчае загадзя ілжывыя, зневажальныя для іншай асобы звесткі і паклёп. Усяго па справе прызналі пацярпелымі 43 чалавекі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў лютым 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 04.08.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 28.10.2022
невядома.
Вырак суда 24.11.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Затрыманы ў сакавіку, з таго часу пасля чарговага адміністрацыйнага тэрміну, складаўся новы пратакол і Віталь перазатрымліваўся зноў. Пасля трох месяцаў зняволення на Акрэсціна быў пераведзены ў СІЗА-1.
Былы сукамернік Віталя з «Валадаркі» распавёў, што адразу яму ставілася ўдзел у адным маршы. Але перад закрыццём справы яму выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 КК-у інтэрнэце знайшлі яго каментары за жнівень 2020-га.
03.03.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў канцы восені 2023 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 14.12.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Таксама маладых людзей абвінавацілі ў атрыманні з-за мяжы тэлескапічных дубінак, электрашокераў і іншых сродкаў.
Вырак суда 01.07.2022
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Гукарэжысёр. 29 верасня 2021 года быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
За час зняволення Арцёму не аказвалася медыцынская дапамога з праблемамі вуха- і ён аглух на адно вуха.
30.12.2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Вырак суда 29.12.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.