Разам з Мікітам асудзілі яшчэ траіх чалавек. Мяркуючы па ўсім, усіх чацвярых абвінавацілі ў тым , што 10 жніўня 2020 года ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў Бярозе. Праўладныя тэлеграм-каналы давалі справаздачу ў верасні 2024 года пра затрыманне адразу 10 людзей у Бярозе, усіх на камеру вымусілі "прызнавацца" ва ўдзеле ў тых пратэстах.
Вырак суда 14.01.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
44-гадоваму жыхару Іванава Аляксандру Дарагупцу інкрымінавалі пералік «экстрэмісцкім фармаванням», у тым ліку Палку Каліноўскага, грашовых сродкаў і крыптавалюты ў суме не менш за 11 тыс. рублёў.
Падчас расследавання крымінальнай справы мужчына "добраахвотна пералічыў" Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Івянецкаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця і Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медыцынскага рэагавання 600 тысяч долараў ЗША.
2 красавіка 2025 г. на АНТ выйшаў чарговы прапагандысцкі сюжэт "Цені. Кошт тэрору", дзе распавялі пра пераслед людзей за ахвяраванні і затрыманых за фінансаванне арганізацый, прызнаных уладамі "экстрэмісцкімі" ці "тэрарыстычнымі". У фільме паказалі некалькі асуджаных і тых, хто яшчэ чакае суда. Па сюжэце Аляксандра асудзілі, у тым ліку за донаты палку Каліноўскага, BySol, а таксама розным інфармацыйным рэсурсам. Прапагандысты называюць 18 данатаў на агульную суму не менш як тры тысячы еўра.
Вырак суда 10.01.2025
5 гадоў 5 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 50000 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 18.03.2025
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 15.10.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Зміцер да 2011 года працаваў на пасадзе камандзіра ўзвода Кобрынскага аддзела дэпартамента аховы і з'яўляўся капітанам міліцыі. Жанаты, ёсць дачка. У лістападзе 2012 года Брэсцкі міжгарнізонны ваенны суд прыгаварыў Ператолчына да 3,5 гадоў калоніі з адтэрміноўкай на тры гады па артыкуле аб махлярстве (ч. 3 арт. 209 КК). Яго пазбавілі звання капітана міліцыі. Пасля гэтага ён працаваў ліцейшчыкам на «Палессі» і спецыялістам у «Дабраноме».
Быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 1 ст. 356 КК (здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019) і ч. 2 арт. 406 КК (неданясенне аб злачынстве).
Вырак суда 03.10.2024
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 26.11.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Да Аляксею дадому ўварваўся атрад спецпрызна, мужчыну павалілі на падлогу і адзін сілавік сеў каленамі на цела (адным каленам на шыю Самойлюка).
На праўладным канале сцвярджаюць , што Самойлюк "кідаў камяні ў міліцыянтаў падчас масавых беспарадкаў". У той публікацыі на тым жа канале таксама выклалі фатаграфіі: на адным здымку два чалавекі ў капюшонах і масках, адзін трымае ўкраінскі сцяг, другі — ліст паперы з тэкстам "брастаўчане з Украінай".
Вырак суда 05.08.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 08.10.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вядома, што Вікторыю затрымлівалі ў кастрычніку 2020 года падчас паслявыбарчай акцыі пратэсту — нядзельнага Партызанскага маршу. У снежні 2024 года яна была асуджана па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".
Аляксандр быў асуджаны ў снежні 2024 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".
Максімука Дзмітрыя будуць судзіць разам з Мельнічуком Іллём і Ляшкевічам Міхаілам.
Судзячы па ўсім, усіх вінавацяць у тым, што 10 жніўня 2020 гады ў Брэсце прынялі ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту. Так сілавікі 2 месяцы таму давалі справаздачу пра затрыманне Дзмітрыя Максімука. На відэа, запісаным пад ціскам, Зміцер казаў што ў 2020 годзе знаходзіўся на праспекце Машэрава [у Брэсце] сярод натоўпу, які выкрыкваў лозунгі ў адрас міліцыі.
Вырак суда 11.11.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 30.01.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксандр быў асуджаны восенню 2024 года па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі; на судзе ён віну не прызнаў. Вядома, што Аляксандр мае інваліднасць — у яго адсутнічае адна нага. Апошнім вядомым месцам яго працы была Кобрынская ветэрынарная станцыя, адкуль ён 25 сакавіка 2021 г. сышоў у стачку.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.