Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове. Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе. Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных. Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове. Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе. Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных. Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Пасля пачатку вайны ва Ўкраіне мужчына на некаторы час з'ехаў у Грузію. Але, па ўсім відаць, пазней вярнуўся ў Беларусь, піша выданне.
Калі і пры якіх абставінах ён быў затрыманы , а таксама падрабязнасці абвінавачанняў пакуль не раскрываюцца.
Сіленка скончыў БНТУ ў 2012 годзе, дзе атрымаў прафесію архітэктара. Ён таксама вядомы як бубнач і ўдзельнік музычных праектаў, такіх як ОХ. РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Аляксей Сіленка.
Вырак суда 27.11.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргея затрымалі ў лютым 2024 году. Спачатку яму далі суткі за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў", а пасля завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА. Верагодна, справа датычыцца каментароў. Сяргею пагражае ад чатырох да дванаццаці год калоніі. Хобі Сяргея-музыка. У нулявых ён гуляў у групе "Лясное радыё". Удзельнічаў яшчэ ў некалькіх праектах, перакладаў на беларускую мову замежныя песні.
Сяргей Юр'евіч Горлаўвучыўся ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, пазней скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Працаваў перакладчыкам і рэпетытарам англійскай мовы. Апошняе вядомае месца яго працы - Інстытут імя Сахарава ў Мінску.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 09.12.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вядомы баскетбольны суддзя. Яго затрымалі за стварэнне баскетбольнага чата.
Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі" і "стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня" па арт. 361-1 і арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Сырыца раней лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чата выклікалі на допыт.
Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі. Суддзя ФІБА з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і патрапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Ўкраіне.
16 студзеня КДБ прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD" - тады паведамлялася, што стаўленне да яго мае грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 01.04.2025
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У канцы траўня 2024 года дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне на беларуска-літоўскай мяжы двух грамадзян Беларусі: адзін з іх знаходзіўся ў міжнародным вышуку і спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу з Літвой, другі быў кіроўцам.
Аляксандр на "пакаяным відэа" прызнаўся , што ў 2021 годзе пакідаў каментары з "ухвалой" дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком. Вядома, што Аляксандр доўгі час пражываў у ЗША.
У лютым 2025 года яго асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах, аднак вынік прысуду пакуль невядомы. Таксама паведамляецца, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Выйшаў на волю ў студзені 2026 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
У красавіку 2024 года Уладзімір прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". У траўні таго ж года яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, а летам асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі. Паводле матэрыялаў справы, з лістапада 2019 года па 2021 год ён пакідаў у YouTube і Instagram каментары на адрас Лукашэнкі, у тым ліку "абвінавачванні ў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах".
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Дзмітрый быў затрыманы летам 2024 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі».
У верасні 2024 года Дзмітрыя прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда 09.09.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку» . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 01.07.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
На думку суда , Андрэй Ціманін, Валерыя Іўчына, Міхаіл Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасні ўдзельнічалі ў маршах у Мінску, "выходзілі на праезную частку" і "блакіравалі рух транспарту".
Усе падсудныя прызналі віну.
У студзені 2024 года Андрэй Ціманін быў таксама падвергнуты адміністрацыйнаму арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Супрацоўніка дэлегацыі ЕС у Беларусі і прапаведнік царквы ЕХБ "Дабравестка". Па словах афіцыйнага прадстаўніка ЕС, які пажадаў застацца ананімным, Хіла быў затрыманы супрацоўнікамі беларускага КДБ ля будынка дэлегацыі ЕС 24 красавіка 2024 года. пасля знаходжання на Акрэсціна быў узяты пад варту і ўтрымліваецца ў новым СІЗА ў Калядзічах.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Хіла.
Вырак суда 30.12.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.