Сын святара з Гродна. Затрыманы 4 траўня 2021 года. Паводле абвінавачання, летась Андрэй у каментарах у тэлеграм-канале "Гродна 97%" публічна абразіў прадстаўніка ўлады, мясцовага ўчастковага Максіма Чарткова. Андрэю прад'явілі абвінавачанне ва "пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Пры гэтым пракуратура і следства ўжо мелі на руках заключэнне экспертаў аб тым, што ў публічнай думцы Андрэя Аўсіевіча змяшчаюцца негатыўныя ацэнкі, але няма ніякіх падстаў сцвярджаць, што ён пагражаў супрацоўнікам міліцыі. Але следства не толькі не прыслухалася да экспертаў, а і зусім перакваліфікавала справу на "тэрарыстычны" артыкул. Падчас суда была прызначаная яшчэ адна экспертыза, але і яна засведчыла адсутнасць пагрозаў з боку Андрэя. Тым не менш пасля перакваліфікацыі злачынства на іншае - "распальванне варожасці" - Андрэя Аўсіевіча ўсё роўна асудзілі.
15.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
07.12.2021
9.12.2021 в14:20 г. Гродно ул. Карбышева 20. Суд (оглашение приговора) запрошено 3г и 6м колонии общего режима
25.07.2021
189 статья снята, убрана из УК РБ на предварительном заседании 23.07.2021
09.07.2021
Предъявлены ст189 ст369 и ст361 ч3 УК РБ
Вырак суда 08.12.2021:
3, 5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.